+375 (17) 317-04-71
+375 (17) 317-04-72
+375 (29) 109-60-11
+375 (44) 588-60-11
Дарагія сябры!
З душэўнай цеплынёй калектыў Судова-экспертнай калегіі віншуе вас з Новым годам!
Хай адносіны з добрасумленнымі калегамі, надзейнымі партнёрамі, сябрамі і любімымі людзьмі заўсёды надаюць вам упэўненасці, атачаюць клопатам, будуць апорай і крыніцай моцы для дасягнення новых вышынь і здзяйснення ўсіх вашых планаў! Ад усяго сэрца мы жадаем вам поспехаў і ўдачы ва ўсім, моцнага здароўя і шчасця!
26.12.2018 выйшаў 48 нумар «Белгазеты», у якім быў апублікаваны артыкул дырэктара Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіча Генадзя Мікалаевіча. У артыкуле Генадзь Мікалаевіч падвёў для кампаніі вынікі адыходзячага года, якія вызначна можна назваць станоўчымі. У 2018 годзе Судова-экспертная калегія працягнула стабільную і ўпэўненую працу ў галіне вытворчасці судовых экспертыз як асноўнага напрамку дзейнасці кампаніі. Таксама дынамічна і актыўна развіваліся і спадарожныя напрамкі працы арганізацыі. Павялічылася колькасць атэставаных судовых экспертаў у ліку супрацоўнікаў капанii, работнікі падвышалі сваю кваліфікацыю як у Рэспубліцы Беларусь, гэтак і за мяжой - у Літве, Расеі, Украіне. У 2019 годзе Судова-экспертная калегія адзначыць свой 10-гадовы юбілей. У планах кампаніі - працягваць развівацца і расці, захоўваючы свой галоўны падыход да аказання ўсіх відаў прапанаваных паслуг - выконваць сваю працу добра. У канцы артыкула Генадзь Мікалаевіч павіншаваў чытачоў «Белгазеты», кліентаў кампаніі і ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь з надыходзячым Новым годам і пажадаў ім шчасця, павышэння даходаў і радасці.
26.11.2018 - Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адмыслоўцу па будаўніча-тэхнічнай экспертызе Судова-экспертнай калегіі Павлюкавец Аліне Сяргееўне выдадзенае пасведчанне аб прысваеннi квалiфiкацыi судовага эксперта № 356 па віду «Судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза».
19.12.2018 у Судова-экспертнай калегіі адбыўся апошні ў гэтым годзе семінар з серыі «Пытанні прызначэння судовай экспертызы» для адвакатаў. У мерапрыемстве бралi ўдзел 26 адвакатаў з г. Мінска, абласных цэнтраў і іншых гарадоў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку старшыня Гомельскай абласной калегіі адвакатаў - Сяргей Іванавіч Яфімовіч. На гэты раз практыка-арыентаваны семінар быў прысвечаны наступным тэмам:
21 лістапада 2018 г. дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч выступіў у якасці эксперта на дыскусійна-практычным круглым стале, які быў арганізаваны юрыдычным парталам «Сістэма Юрыст». Мерапрыемства было прысвечана тэме «Будаўнічая экспертыза ў судовым працэсе: калі заяўляць, як выкарыстоўваць, як аспрэчваць?».
Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71
Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11
Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх