+375 (17) 317-04-71
+375 (17) 317-04-72
+375 (29) 109-60-11
+375 (44) 588-60-11
Крымiналicтычныя
Адмысловыя
Экспертызы тавараў і паслуг
Экспертызы абсталявання
Псіхалагічныя даследаванні19-21.03.2019 начальнік аддзела тэхнічных экспертыз Судова-экспертнай калегіі Казак Аляксей Уладзіміравіч браў удзел у VII Усерасейскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам "Абарона ад павышанага шуму і вібрацыі", якая праходзіла у Санкт-Пецярбургу (Расейская Федэрацыя).
21.02.2019 начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Судова-экспертнай калегіі Хацкевіч Ірына Канстанцінаўна і судовы эксперт-адмысловец па таваразнаўчай экспертызе Судова-экспертнай калегіі Шэлег Вераніка Генадзьеўна бралi ўдзел у 24-й міжнароднай спецыялізаванай выставе «Беллегмаш - 2019», «Хімчыстка і пральня». Эксперты кампаніі выступілі на мерапрыемстве з дакладамі на тэмы «Усё, што тычыцца новага ў асартыменце тавараў лёгкай прамысловасці і Законе Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» і «Змена уласцівасцяў фурнітуры ў працэсе эксплуатацыі (выкарыстаннi і догляду)».
19.02.2019 у Судова-экспертнай калегіі адбыўся першы у 2019 годзе семінар «Пытанні прызначэння судовай экспертызы» для адвакатаў. На гэты раз мерапрыемства было прысвечана тэмам «Асаблівасці правядзення судова-таваразнаўчай экспертызы (тавараў пасля хімчысткі і рамонту, ювелірных вырабаў, адзення і абутку, вырабаў з драўніны, драўняных матэрыялаў і іншых груп тавараў народнага спажывання)» і «Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз, якія звязаныя з падзелам жыллёвых дамоў і зямельных участкаў, а таксама зямельнымі спрэчкамі». Дакладчыкамі на семінары выступілі начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Судова-экспертнай калегіі Хацкевіч Ірына Канстанцінаўна і начальнік аддзела экспертызы жылой нерухомасці Судова-экспертнай калегіі Філіпчык Вольга Анатольеўна.
21.02.2019 дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч і начальнік аддзела экспертызы жыллёвай нерухомасці Судова-экспертнай калегіі Вольга Анатольеўна Філіпчык правялі аўтарскі семінар па судовай будаўніча-тэхнічнай экспертызе і экспертызе па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў для суддзяў ў Магілёўскім абласным судзе. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання на мерапрыемстве сталі:
11-13.02.2019 супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі бяруць удзел у конкурсе «Стары тэлевізар 4k», які праводзіцца ААТ «БелВТИ» сумесна з відэасэрвісам VOKA ад УП «Велком» і арганізаваным PR-агенцтвам Sette Studio. З 28.01.2019 па 10.02.2019 ва ўсіх пунктах ААТ «БелВТІ» праходзіла акцыя - кожны, хто здаваў тэлевізар для перапрацоўкі ў гэты перыяд, атрымае месячную падпіску на VOKA з сінематэкай папулярных фільмаў у фармаце 4К і зможа прэтэндаваць на ўзнагароду ад арганізатара конкурсу ў 4000 рублёў за самы стары тэлевізар.
Самы стары тэлевізар і яго гаспадар-пераможца конкурсу вызначаны 12.02.2019 конкурснай экспертнай камісіяй, у склад якой увайшлі дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч і эксперт па тэхнічнай экспертызе Судова-экспертнай калегіi Ракаў Юрый Станіслававіч.
Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71
Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11
Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх