+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Судовыя экспертызы

Экспертныя даследаванні

Вымярэнні і разлiкi

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Навіны

27.06.2019 на партале TUT.by быў апублікаваны артыкул, прысвечана канфлікту, які разгарэўся паміж жыхарамі аднаго з раёнаў Мінска і кампаніяй-забудоўшчыкам. Жыхары раёна ў межах вуліц Грыбаедава - Гастэла - Тарханава выступаюць супраць будоўлі дома, які, на іх думку, створыць сур'ёзныя праблемы для мясцовых. Новы 12-павярховы аб'ект перачыніць доступ сонечнага святла ў кватэры суседніх дамоў, што парушыць нормы па інсаляцыі, асабліва - у зімовы час. Пасля звароту ў Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва, мясцовыя жыхары атрымалі адказ, што праект аб'екта, які будуецца, у студзені 2019 гады атрымаў станоўчае заключэнне Дзяржбудэкспертызы, згодна з якім праектнымі рашэннямі забяспечаная працягласць бесперапыннай інсаляцыі кватэр. У сваю чаргу, жыхары звярнуліся ў Судова-экспертную калегію за правядзеннем яшчэ адной экспертызы па інсаляцыі. Заключэнне экспертаў кампаніі пацвердзіла здагадкi мясцовых жыхароў - узвядзенне новага шматкватэрнага жыллёвага дома сапраўды прывядзе да парушэнняў патрабаванняў па інсаляцыі жылых памяшканняў у доме па вуліцы Гастэлы, 6 (працягласць інсаляцыі ў кватэры № 16 складзе 49 хвілін замест мінімальных двух гадзін, а ў кватэры № 2 будзе круглагадовае зацямненне). Пры гэтым варта адзначыць, што праводзілася экспертыза толькі аднаго паверху ў адным доме, але ўжо былі выяўленыя будучыя парушэнні нормаў інсаляцыі. Побач з аб'ектам, які будуецца, размяшчаюцца яшчэ тры жыллёвыя дамы. На дадзены момант барацьба жыхароў раёна за іх правы працягваецца.

Чытаць матэрыял цалкам на партале TUT.by: https://realty.tut.by/news/building/642670.html

23-24 траўня супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі бралi ўдзел у працы XXV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Устойлівае развіццё і ацэнка маёмасці» ў г. Львове (Украіна). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Грамадская арганізацыя «Усеўкраінскае аб'яднанне «Украінскае таварыства ацэншчыкаў» і Нацыянальны універсітэт «Львоўская палітэхніка». У канферэнцыі бралi ўдзел начальнік аддзела экспертызы і ацэнкі абсталявання і транспартных сродкаў Судова-экспертнай калегіі Інга Сяргееўна Макушава, а таксама судовы эксперт-спецыяліст кампаніі Уладзімір Леанідавіч Шабека і дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч, якія выступілі на мерапрыемстве з дакладам «Культурныя каштоўнасці і гістарычныя аб'екты. Практыка ацэнкі іх кошту ва ўмовах Беларусі».

У суботу, 18 траўня супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі бралi ўдзел у пятым міжнародным ровар-карнавале «Viva ровар!» у Мiнску. У гэтым годзе мерапрыемства наведалі больш за 20 тысяч раварыстаў. Адмыслоўцы Судова-экспертнай калегіі стартавалі ад стэлы «Мінск - горад-герой» і разам з астатнімі ўдзельнікамі карнавалу праехалі па праспекце Пераможцаў да «Мінск-Арэны».

Начальнік аддзела аўтатэхнічных экспертыз Судова-экспертнай калегіі Кіршанкоў Сяргей Аляксандравіч прайшоў павышэнне кваліфікацыі па аналізе і мадэляванні дарожна-транспартных здарэнняў з выкарыстаннем кампутарных праграм «PC-CRASH» і «PC-RECT», якое праводзілася ЗАТ «IМПУЛЬСАНА» у Маскве.

Таксама Судова-экспертная калегія стала афіцыйным карыстальнікам абноўленай версіі кампутарнай праграмы «PC-CRASH» - 12.1.

17.05.2019 супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі, у тым ліку дырэктар кампаніі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч бралі ўдзел у семінары, які быў зарганізаваны Асацыяцыяй ацэначных арганізацый для беларускіх ацэншчыкаў. Навучанне праходзіла у форме майстар-класу па выкарыстанні сучасных ІТ-прадуктаў пры выкананні незалежнай ацэнкі. Семінар і майстар-клас правёў Раман Уладзіміравіч Бабенка - прафесійны ацэншчык, сябра Рады «Расейскага таварыства ацэншчыкаў», эксперт самарэгуляванай арганізацыі ацэншчыкаў «Расейскае таварыства ацэншчыкаў», Старшыня праўлення Растоўскага рэгіянальнага аддзялення Агульнарасейскай грамадскай арганізацыі «Расейскае таварыства ацэншчыкаў».

Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх