21.02.2019 дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч і начальнік аддзела экспертызы жыллёвай нерухомасці Судова-экспертнай калегіі Вольга Анатольеўна Філіпчык правялі аўтарскі семінар па судовай будаўніча-тэхнічнай экспертызе і экспертызе па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў для суддзяў ў Магілёўскім абласным судзе. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання на мерапрыемстве сталі:
- Новае ў экспертызах па падзелу нерухомай маёмасці.
- Экспертызы па зямельных спрэчках.
- Экспертызы па ацэнцы кошту аб'ектаў нерухомасці.
Семінар наведалі суддзі з пераважнай большасці раёнаў Магілёўскай вобласці. Варта адзначыць, што даклады супрацоўнікаў Судова-экспертнай калегіі выклікалі шырокую цікавасць сярод слухачоў.