Судова-экспертная калегія праводзіць экспертызы ўсіх відаў тавараў народнага спажывання.
Якасць абутку забяспечваецца комплексам фізічных і механічных уласцівасцяў, якія выкарыстоўваюцца пры яе вытворчасці матэрыялаў і характарызуецца адпаведнасцю устаноўленых паказчыкаў патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў на асобныя гурты абутку.
Па даступнасці выяўлення ўсе заганы ў абутку дзеляцца на відавочныя і ўтоеныя. Пры гэтым відавочныя заганы вызначаюцца ў новым абутку шляхам правядзення візуальнага агляду і выкарыстання разбуральных метадаў даследавання, якія праводзяцца ў акрэдытаваных лабараторыях па методыках, што прадугледжаныя тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў на абутак пасля нашэння не распаўсюджваюцца, бо ў працэсе нашэння ў абутку адбываюцца змены ня толькі вонкавага выгляду абутку, але і фізіка-механічных паказчыкаў. Таму пры даследаванні абутку са слядамі нашэння выкарыстоўваюцца методыкі, якія маюць навуковае абгрунтаванне этапнасці даследавання. У Судова-экспертнай калегіі пры вытворчасці экспертыз абутку са слядамі нашэння выкарыстоўваюцца методыкі, якія распрацаваныя ў Цэнтры таваразнаўчых даследаванняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта і зарэгістраваныя ў Інстытуце інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь. Распрацаваныя методыкі ахопліваюць наступныя чатыры этапы:
- Падбор тэхнічных нарматыўных прававых актаў на скураны абутак, інструкцый, загадаў, пагадненняў, методык і г.д.; гэта значыць дакументаў, якія нарміруюць патрабаванні да якасці і метады кантролю. Адначасова праводзіцца падрыхтоўка даследчай базы: вымяральных прылад і дапаможных сродкаў, стандартных узораў і выпрабавальных сродкаў.
- Візуальны агляд павінны пачынацца з вывучэння спажывецкай тары, азнаямлення з інфармацыяй, прыведзенай на ёй, супастаўлення апошняй з наяўных узорам абутку. Інфармацыя ацэньваецца па крытэрах паўнаты, мовы выкладання, адпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
- Праверка правільнасці і сапраўднасці маркіроўкі на спажывецкай тары і абутку, яе ідэнтычнасці.
- Візуальны агляд абутку праводзіцца па методыцы, якая ўлучае набор прыёмаў класічнага таваразнаўства, эксперыментальныя метады і мікраскапічнае даследаванне.
У апошні час практыка паказвае, што на прылаўкі гандлёвых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь трапляе абутак, які мае відавочныя (бачныя) вытворчыя дэфекты, і апошняй стадыяй іх выяўлення з'яўляецца прымерка гэткага абутку. Як правіла, пакупнікі звяртаюць увагу толькі на тыя дэфекты, якія альбо пагаршаюць вонкавы выгляд, альбо ствараюць дыскамфорт пры прымерцы. Акрамя таго, пры прымерцы выкарыстоўваюць адну паўпару, і толькі пры нашэнні вызначаюцца гэткія дэфекты, як, напрыклад, розная даўжыня і шырыня аднайменных дэталяў, розная вышыня паміж паўпарамі, выкарыстанне пры кроі дэталяў скураной тканіны з розным малюнкам або структурай мерэі. Спажывец пры гэтым спрабуе зліквідаваць дэфекты шляхам правядзення рамонту, падчас якога адбываецца частковая страта прыкмет, якія вызначаюць першапрычыну з’яўлення дэфекту.
У працэсе правядзення экспертызы, выкарыстоўваючы навукова абгрунтаваныя методыкі, спецыяльнае абсталяванне і метады неразбураючага кантролю, усталёўваецца пэўны набор прыкмет, якія даюць магчымасць усталяваць першапрычыну ўтварэння дэфектаў.
Гэткім чынам, пры вытворчасці экспертызы абутку са слядамі эксплуатацыі як у дасудовым, гэтак і судовым парадку, вырашаюцца віды класіфікацыйных, дыягнастычных і сітуалагічных задач, што выражаных у наступных найчасцейшых пытаннях:
- Вызначыць выгляд і прызначэнне абутку.
- Устанавіць адпаведнасць уласцівасцяў абутку, якія пазначныя ў маркіровачных дадзеных і памятцы па догляду і эксплуатацыі, фактычна усталяваным.
- Вызначыць прычыну прамакання (адклейкі, змены колеру і г.д.) абутку.
- Вызначыць прычыну ўварэння дэфектаў у абутку.
- Вызначыць адпаведнасць якасці абутку патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
- Вызначыць адпаведнасць якасці праведзенага рамонту абутку патрабаванням СТБ 575.
- Вызначыць правільнасць эксплуатацыі абутку, зыходзячы з ягонага прызначэння.
- Вызначыць ступень зносу абутку.
Звярнуцца па пытаннях правядзення экспертызы абутку ў Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх
або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 147 60 11; +375 (44) 588 60 11.











