+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Судовыя экспертызы

Экспертныя даследаванні

Вымярэнні і разлiкi

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Асаблівасці правядзення экспертыз па падзеле зямельных участкаў

Судова-экспертная калегія праводзіць у судовым і дасудовым парадку ўсе віды будаўніча-тэхнічных экспертыз (экспертызы будаўнічых аб'ектаў і тэрыторый, функцыянальна звязаных з імі).

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь нярэдка сустракаюцца выпадкі знаходжання маёмасці ў агульнай долевай уласнасці, напрыклад, наяўнасці сумесна нажытай альбо спадчыннай маёмасці, а таксама ў выніку пакупкі долі ў жылым доме.

Пры гэтым цалкам зразумелым з'яўляецца жаданне выдзеліць (адасобіць) сваю частку маёмасці, асабліва ў выпадку наяўнасці канфліктных адносін паміж саўладальнікамі.

Для вырашэння сітуацыі, якая склалася, у выпадку адсутнасці ўзаемаразумення паміж саўладальнікамі ёсць магчымасць звярнуцца ў суд.

У рамках судовых разглядаў пры падзеле маёмасці, якая знаходзіцца ў агульнай долевай уласнасці, для вырашэння пытанняў, што ўзнікаюць, часцей за ўсё прысутнічае неабходнасць у спецыяльных ведах і прызначэнні судовых будаўніча-тэхнічных экспертыз.

Для вырашэння пастаўленых пытанняў судом выносіцца вызначэнне аб прызначэнні судовай будаўніча-тэхнічнай экспертызы з наступным накіраваннем яго ў экспертную арганізацыю, якая мае права на правядзенне дадзенай экспертызы на падставе ліцэнзіі.

Найбольш запатрабаванымі пры падзеле маёмасці з'яўляюцца судовыя будаўніча-тэхнічныя экспертызы па падзеле жылога дома і падзеле альбо вызначэнні парадку карыстання зямельнымі ўчасткамі.

У дадзеным артыкуле разгледжаны асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз па падзеле зямельных участкаў, вызначэнні парадку карыстання зямельнымі ўчасткамі.

На вырашэнне экспертызы, як правіла, могуць быць пастаўлены наступныя пытанні:

  • Ці магчымы падзел зямельнага ўчастка плошчай ХХХ га з кадастравым нумарам ХХХ па адрасе: ХХХ, у адпаведнасці з долямі бакоў у праве ўласнасці (пажыццёвага спадчыннага валодання), долі саўладальнікаў складаюць: ХХ і YY.
  • Ці магчыма вызначэнне парадку карыстання зямельным участкам плошчай ХХХ га з кадастравым нумарам ХХХ па адрасе: ХХХ, у адпаведнасці з долямі бакоў у праве ўласнасці (пажыццёвага спадчыннага валодання), долі саўладальнікаў складаюць: ХХ і YY.
  • Распрацаваць варыянты падзелу/вызначэння парадку карыстання зямельным участкам плошчай ХХХ га з кадастравым нумарам ХХХ па адрасе: ХХХ, у адпаведнасці з долямі бакоў у праве ўласнасці (пажыццёвага спадчыннага валодання), долі саўладальнікаў складаюць: ХХ і YY, у адпаведнасці з дзеючымі нормамі і патрабаваннямі.

Пры гэтым на разгляд экспертызы бакі па справе могуць прапаноўваць свае варыянты падзелу/вызначэння парадку карыстання зямельнымі ўчасткамі (г.зн. выказваць свае пажаданні ў схематычным выглядзе).

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб судова-экспертнай дзейнасці» ад 18 снежня 2019 г. № 281-З, судовая экспертыза праводзіцца ў адпаведнасці з метадычнымі матэрыяламі, ухваленымі і рэкамендаванымі Міжведамасным навукова-метадычным саветам у сферы судова-экспертнай дзейнасці пры Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, уключанымі ў Рэестр метадычных матэрыялаў у сферы судова-экспертнай дзейнасці.

Для правядзення дадзенага віду экспертыз неабходна прадастаўленне наступных асноўных дакументаў (альбо іх копій):

  • пасведчання (пасведчанняў) аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельнага ўчастка і размешчаных на ім будынкаў (жылога дома/кватэр з часткамі і прыналежнасцямі);
  • тэхнічных пашпартоў на кватэры (жылы дом), размешчаныя на зямельным участку;
  • каталога каардынат пунктаў павароту мяжы зямельнага ўчастка;
  • схемы сувязі (прывязкі) з цвёрдымі пунктамі (контурамі, аб'ектамі) мясцовасці пунктаў павароту мяжы зямельнага ўчастка;
  • фрагмента тапаграфічнай здымкі, які адлюстроўвае праходжанне падземных камунікацый на зямельным участку.

Таксама можа ўзнікнуць неабходнасць у прадастаўленні матэрыялаў, якія змяшчаюць дадатковую інфармацыю, у прыватнасці, землеўпарадкавальнай справы на зямельны ўчастак, звестак аб парадку карыстання жылым домам і гаспадарчымі пабудовамі (пры непадзеленым жылым доме), звестак аб наяўных на зямельным участку шматгадовых раслінах.

Для дадзенага віду экспертыз абавязковым з'яўляецца агляд аб'екта з мэтай устанаўлення адпаведнасці фактычнага стану аб'екта прадастаўленым дакументам, а таксама атрымання дадатковых даных, неабходных для правядзення экспертызы (вызначэнне фактычных памераў будынкаў і іх размяшчэння на зямельным участку, наяўнасць бачных частак існуючых камунікацый, размяшчэнне варот і брамак) з правядзеннем неабходных вымярэнняў, фіксацыяй вынікаў на месцы і падрабязнай фотаздымкай.

На падставе фактычных даных, атрыманых пры правядзенні агляду, і дакументаў, прадастаўленых для правядзення экспертызы, эксперт праводзіць камеральнае даследаванне па пастаўленых пытаннях.

Пры правядзенні даследавання па падзеле зямельных участкаў, вызначэнні парадку карыстання зямельнымі ўчасткамі эксперт кіруецца неабходнасцю выдзялення зямельнага ўчастка плошчай, якая адпавядае долі саўладальніка, а таксама захаваннем патрабаванняў, у тым ліку да наяўнасці пад'ездаў, праездаў, праходаў, зон абслугоўвання будынкаў і інжынерных камунікацый. Наяўнасць на зямельным участку шматгадовых раслін улічваецца пры правядзенні даследавання толькі ў тым выпадку, калі гэта ўказана судом у вызначэнні аб прызначэнні экспертызы.

У выпадку неабходнасці ўтварэння ўчасткаў сумеснага карыстання (напрыклад, у выніку наяўнасці агульных камунікацый) падзел зямельнага ўчастка не праводзіцца. У такім выпадку магчыма вызначэнне парадку карыстання зямельным участкам.

Як правіла, пасля правядзення аплаты, прадастаўлення матэрыялаў, агляду аб'екта экспертыза праводзіцца ў месячны тэрмін.

Вынік праведзенага даследавання ўяўляе сабой заключэнне эксперта, якое змяшчае апісанне аб'екта, ходу даследавання і высновы. У тым ліку ў наяўных дадатках адлюстраваны варыянты падзелу/вызначэння парадку карыстання зямельным участкам у графічным выглядзе з указаннем усіх неабходных памераў (як правіла, не менш за два варыянты).

Прыклад графічнага адлюстравання варыянтаў падзелу/вызначэння парадку карыстання зямельным участкам прыведзены ніжэй.

Перашкодай для правядзення экспертызы можа стаць адсутнасць неабходных дакументаў альбо іх непрыдатнасць да даследавання, непрадастаўленне доступу да аб'екта, наяўнасць самавольных пабудоў на зямельным участку.

Пасля складання заключэння эксперта яно накіроўваецца ў суд у адным экзэмпляры, дзе ў далейшым бакі па справе могуць з ім азнаёміцца.

Таксама даследаванні па падзеле зямельных участкаў, вызначэнні парадку карыстання зямельнымі ўчасткамі могуць праводзіцца ў дасудовым парадку на дагаворнай аснове.

Пракансультавацца ў Судова-экспертнай калегіі па пытаннях прызначэння судовай будаўніча-тэхнічнай экспертызы Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (44) 588 60 11.

Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх