+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Судовыя экспертызы

Экспертныя даследаванні

Вымярэнні і разлiкi

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Навіны

6-7 верасня 2018 года прадстаўнікі Судова-экспертнай калегіі ў асобе дырэктара Iгнатковiча Генадзя Мікалаевіча, начальніка аддзела экспертызы і ацэнкі абсталявання і транспартных сродкаў Макушэвай Інгі Сяргееўны і судовага эксперта-спецыяліста Шабека Уладзіміра Леанідавіча ўзялi ўдзел у ХХІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця ацэнкі маёмасці: заканадаўства, дэрэгуляцыя, метадалогія, практыка» у г. Адэса, Украіна. У склад удзельнікаў мерапрыемства таксама ўвайшлі вядучыя ацэншчыкі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Румыніі.

28.08.2018 у Судова-экспертнай калегіi адбыўся чарговы семінар для адвакатаў «Пытанні прызначэння судовай экспертызы». Дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч выступіў на мерапрыемстве з дакладам на тэму «Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз ў грамадзянскім працэсе». З дакладам «Асаблівасці правядзення судовых аўтатэхнічных экспертыз абставінаў дарожна-транспартнага здарэння» выступіў на семінары начальнік аддзела аўтатэхнічных экспертыз Судова-экспертнай калегіі Кіршанкоў Сяргей Аляксандравіч.

29.06.2018  інжынеру-механіку 2 катэгорыі Судова-экспертнай калегіі Борахаву Андрэю Юр'евічу быў выдадзены кваліфікацыйны атэстат №ТН 125443 інжынера па тэхнічным наглядзе за будаўніцтвам (мантаж тэхналагічных трубаправодаў і абсталявання) з ажыццяўленнем наступнага віда дзейнасці ў галіне будаўніцтва: аказанне інжынерных паслуг пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне будаўніцтва аб'ектаў.

26 ліпеня 2018 г. у Судова-экспертнай калегіі адбыўся семінар «Пытанні прызначэння судовай экспертызы» для адвакатаў.

На гэты раз мерапрыемства было прысвечана наступным тэмам:

22.06.2018 на сталічным тэлеканале СТВ выйшаў выпуск праграмы «Добро пожаловаться» («Запрашаем паскардзіцца»), дзе начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Судова-экспертнай калегіі Хацкевіч Ірына Канстанцінаўна выступіла ў ролі запрошанага эксперта. Перадача была прысвечана спрэчцы, якая разгарэлася паміж адным са сталічных атэльеі грамадзянкай г.Мiнску. Жыхарка звярнулася ў кампанію за перашывам футравога вырабу. Праверка якасці, праведзеная Ірынай Хацкевіч, дапамагла праліць святло на канфліктную сітуацыю.

Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх